Да такога выніку прыйшлі навукоўцы з універсітэту Вінсконсін (ЗША). Раней ці пазней платанічныя адносіны скончваюцца сэксам.
Навукоўцы правялі эксперымент з удзелам 400 добраахвотнікаў, вынікі якога даказалі, што ў сяброўстве паміж мужчынам і жанчынай заўсёды ёсць сэксуальная цяга хоць бы ў аднаго з партнёраў да іншага. І часцей за ўсё, цікавасць да ложку праяўляюць у асноўным мужчыны. Жанчыны рэдка адчуваюць узбуджэнне пры думці пра сябра і наогул нават не падазраюць, што могуць выклікаць у яго далікатныя пачуцці.
Але пакуль навукоўцы ставяць свае эксперыменты, дзяўчаты ды хлопцы свята вераць, што можна сябраваць с процілеглым полам бяз вынікаў (сур’ёзных ва ўсякім разе).
Я неяк размясціла апытанку на сцяне ў “Вконтакте”. Усяго прагаласавала 96 чалавек. Вось што яна паказала:
60% дзяўчат мяркуюць, што сяброўства можа быць, а 40% сумняваюцца, што штосьці добрае можа выйсці з такога прадпрыемства. 54% хлопцаў сябруюць з дзяўчатамі, а 46% не падманваюць сябе і адкрыта сцвярджаюць, што жанчыны не для сяброўства, дакладней кажучы, не толькі дзеля яго.
І дзе тут праўда? Навукоўцы сцвярджаюць адно, жывыя людзі кажуць другое. Трэба, праўда, зазанчыць, што мужчыны не так заўзята адстойваюць пазіцыю.
Я аднойчы размаўляла за адным хлопцам, які ведае толк у надносінах мужчыны-жанчыны. Так вось, ён настойліва сцвярджаў, што хлопцы нічога просто так не робяць, што хоць маленькая думка у галаве дый і праслізьне.
А псіхолагі адзначаюць, што паколькі платанічныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай – параўнальна нядаўняе з’ява ў гісторыі, то мужчыны інстынктыўна паддаюцца парыву спакусіць жанчыну і заняцца з ёй каханнем..
Фота: Юліі Курбатавай