Categories: Грамадства

Вывесіўшага ў Віцебску сцяг вінавацяць у нанясенні матэрыяльнай шкоды

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Пра з’яўленне сцяга на даху інтэрната медыцынскага універсітэту апыталі віцебскую актывістку “Еўрапейскай Беларусі” Алену Семенчукову. 

Падставай для падазрэнняў стаў фотаапарат, які дзяўчына мела пры сабе 4 траўня – у дзень з’яўлення сцяга.

Віцебская актывістка распавяла, што ёй патэлефанаваў капітан міліцыі Валеры  Вашкель і запрасіў на гутарку. Алена Семенчукова прапанавала паразмаўляць па тэлефоне, аднак супрацоўніка міліцыі гэтая прапанова  не задаволіла. Дзяўчына запатрабавала, каб ёй даслалі позву, і праз некалькі гадзінаў капітан міліцыі зрабіў гэта асабіста.

Паводле Алены Семенчуковай, у міліцыі распытвалі, што яна і яе непаўнагадовы брат Сяргей рабілі 4 траўня на праспекце Фрунзе, дзе на адным з будынкаў 4 траўня быў вывешаны сцяг. Супрацоўнікі міліцыі сказалі дзяўчыне, што завялі справу паводле гэтага інцыдэнту, бо на даху інтэрната  нібыта былі пашкоджаныя нейкія трубы, пра што маецца адпаведны акт. І цяпер трэба знайсці таго, хто нанёс матэрыяльную шкоду медуніверсітэту.

Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што вырашылі апытаць на гэты конт менавіта Алену Семенчукову, бо яна на праспекце Фрунзе была з фотаапаратам і нешта здымала.

Таксама яны папрасілі перадаць яе брату Сяргею, які зараз жыве ў іншым горадзе, каб ён таксама з’явіўся на гутарку ў інспекцыю па справах непаўнагадовых.

Раней у інспекцыю выклікалі маці Алены. Тады ў спадарыні запыталіся, ці ведае яна пра палітычныя перакананні дачкі і пра тое, што 20 сакавіка Алену затрымлівалі з плакатам  “Свабоду Сяргею Каваленку”. Тады суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова аштрафавала актывістку за правядзенне несанкцыянаванай акцыі штрафам у памеры 175 тысяч рублёў. Маці пра гэта ведала, так што “выхаваўчай гутаркі” у міліцыі не атрымалася. Інспектар Вячаслаў Петкун параіў жанчыне “пагаварыць” з дзецьмі, каб яны “не сапсавалі сабе далейшае жыццё”.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago