Некалькі гадоў запар у Берасце ствараліся першыя класы, дзе б навучанне адбывалася на роднай мове. Летась у адной з пачатковых школаў гораду пяць дзяцей пачалі вучыцца па-беларуску, сёлета за гэтае права зноўку прыйдзецца змагацца.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, зараз мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін выступае з ініцыятывай, каб і сёлета былі створаныя падобныя класы.
Дзеля гэтага Вялічкін выкарыстоўвае ўласны досвед. “Для таго, каб аддаць свайго сына Францішка ў беларускі клас, мы з жонкай пачалі рабіць захады амаль за год да гэтай знакавай падзеі, – распавядае праваабаронца. – Звярталіся ў наш аддзел раённай адукацыі, адміністрацыю Маскоўскага раёна горада Берасця, і ў выніку гэты клас быў створаны”.
Уладзімір Вялічкін упэўнены, што калі актыўна адстойваць права на беларускамоўную адукацыю для сваіх дзяцей, можна дабіцца адкрыцця яшчэ большай колькасці такіх класаў. Пры гэтым праваабаронца дае параду бацькам, каб яны не адкладвалі пытанне непасрэдна да пачатку новага вучэбнага году, а паклапаціліся ўжо зараз. Бо галоўная праблема – не ў падручніках альбо настаўніках, а ў жаданні саміх дзяцей і іх бацькоў атрымаць адукацыю на роднай мове.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
"у Берасце ствараліся" - у БерасцІ. Я разумею, што матэрыял ня ваш, але відавочную памылку выправіць варта.