Моладзевы абмен у Любліне

Хочаш пазнаёміцца з асновамі відэа-журналістыкі ці даведацца, як прафесійна весці блог? “Дзедзіч” і Еўрапейскі дом сустрэч – Фундацыя “Новы Стаў” запрашаюць маладых людзей, якія цікавяцца журналістыкай, узяць удзел у міжнародным моладзевым абмене 18-25 чэрвеня 2012г.

Польска-нямецка-беларускі моладзевы абмен “Грамадзянскі ўдзел і салідарнасць паміж пакаленнямі” (“Civic involvement and solidarity between generations”) адбудзецца у перыяд з 18 па 25 чэрвеня 2012 года ў Любліне. Маладыя людзі з трох розных краін будуць працаваць разам, раскрываючы пытанні пра дыялог паміж пакаленнямі пры дапамозе медыя-сродкаў.

27 удзельнікаў моладзевага абмену складуць чатыры групы: праца трох груп будзе прысвечана  вiдэа-журналістыцы, праца яшчэ адной групы – блогу. У ходзе семінараў будуць створаныя 3 кароткіх фільма і блог. Удзельнiкi першых трох груп пазнаёмяцца з асновамі  відэа-журналістыкі: пра тое, як правільна налажваць камеру, пра кампазіцыю малюнкаў, пра рэдагаванне відэа-матэрыялаў.

Блог-група будзе працаваць над стварэннем вэб-старонкі. Яе ўдзельнікі даведаюцца, як пісаць кароткія артыкулы, як стварыць блог, як яго правільна рэдагаваць і які дызайн будзе самым аптымальным.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца:

  • маладыя людзі з усёй Беларусі (18-26 гадоў), якія цікавяцца журналістыкай (вядуць блогі, інтэрнэт-старонкі, і да т.п.),
  • акрамя гэтага, для эфектыўнага ўдзелу неабходна свабоднае валоданне адной з наступных моў: польская, ангельская альбо нямецкая,
  • у сувязі з невялікім запасам часу на выраб віз перавага будзе аддавацца маладым людзям, якія жывуць у Берасцейскай вобласці ці маюць дзейсную візу.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць 70% выдаткаў на праезд па тэрыторыі Польшчы.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by не пазней за 25 траўня 2012г.

Анкета-заяўка на ўдзел у праекце “Інтэрнэт-журналістыка”

І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1″ да “5″):
9. Асаблівыя патрабаванні (вегетарыянец і інш.):

II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. Апішыце Ваш досвед працы ў медыях. Якімі ўменнямі вы валодаеце (карыстанне відакамерай, інтэрнэтам, вядзенне блога):
4. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
5. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
6. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у СМІ ці ў грамадскай арганiзацыi – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся:
7. Як Вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
8. Чаму Вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
9. Вашы чаканні ад удзелу ў гэтым праекце?

2012 год абвешчаны ў Еўропе Годам актыўнага старэння і салідарнасці паміж пакаленнямі. Галоўная мэта сёлетняга моладзевага абмену – садзейнічаць дыялогу паміж пакаленнямі моладзі і сталых людзей і падтрымаць актыўны ўдзел моладзі ў жыцці грамадства.

Чакаем вашых заявак на адрас dzedzich@tut.by да 25 траўня!!!

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago