Каханне – адно з галоўных паччуццяў у нашым жыцці. І зусім не дзіўна, што з ім звязаныя шматлікія міфы, часта памылковыя і неабгрунтаваныя.
1. Закаханыя павінны быць падобныя адзін на аднаго .
Як правіла, для добрых адносін абавязковае гарманічнае спалучэнне падабенства і адрознення. Даследванні паказалі, што аднолькавымі павінны быць узровень адукацыі, жыццёвыя мэты і каштоўнасці. З другога боку ёсць вобласці, у якіх лепей адрознівацца – напрыклад, метады рашэння канфліктаў.
2. закаханыя не спрачаюцца і не сварацца.
Наадварот, спрэчкі і дэбаты дазваляюць хлопцу і дзяўчыне лепей зразумець адзін аднаго і навучыцца прыходзіць да кампрамісу ў пошуках лепшых рашэнняў.
3. сапраўднае каханне пачынаецца з першага погляду.
Як не дзіўна, але партнёра для жыцця чалавек знаходзіць часцей за ўсё сярод сваіх сяброў, знаёмых, калег. Каханне рэдка ўзнікае паміж двумя незнаёмымі людзьмі – да таго як закахацца, ты спачатку пазнаеш чалавека – яго звычкі, працу, хобі – і толькі тады ты можаш закахацца.
4. каханне немагчыма без вернасці.
Адзіная праблема, што паняцце “вернасць” для розных людзей азначае рознае. Для кагосьці падман пачыннаецца з думкі пра некага трэццяга, а для кагосьці іншага – нявернасць – гэта толькі фізічны кантакт.
5. закаханыя разумеюць адзін аднаго без слоў.
Нажаль, гэта не зусім не заўсёды так. Штосьці ваш партнёр безумоўна разумее, але трэба не забываць размаўляць пра свае жаданніі, марыць разам і пытацца, чаго хочацца вашаму каханаму ці вашай каханай.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…