Сёння, 22- га траўня, выйшаў указ, згода якому грамадзяне будуць атрымліваць пашпарт з 14-ці гадоў.
Гэта звязана ў асноўным з тым, што ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам Беларусі маладыя людзі ва ўзросце ад 14 до18 гадоў маюць права распараджацца сваімі заробкамі, стыпендыямі і дапаможнікамі, а таксама права на здзяйсненне некаторых банкаўскіх аперацый і г.д. Для выканання гэтых функцый ім і патрэбныя пашпарты.Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МУС Беларусі.
Згодна з дзеючым заканадаўствам атрыманне пашпарта абавязкова толькі з 16 гадоў. Таму падлеткі (ад 14 да 16 гадоў), каб атрымаць пашпарт, у графе “Падставы для атрымання” пісалі: “Для выезду за мяжу”. Але гэта было фармальным падставай. На самай справе дакументы яны атрымлівалі для іншых мэтаў.
Для атрымання пашпартоў 14-гадовым грамадзянам будзе неабходны стандартны пакет дакументаў, які патрабуецца і цяпер. Якая колькасць падлеткаў атрымаюць пашпарты ў гэтым годзе ў сувязі з навінай, у МУС пакуль не падлічвалі.
Указ № 197 аб абавязковым атрыманні пашпарта з 14 гадоў у Беларусі ўступіць у сілу 9 жніўня.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…