Міжнародная школа НАТА (NISA) ў Азербайджане запрашае ў летнюю школу, якая адбудзецца ў Баку.
Школа пачнецца 1-га і скончыцца 7-га ліпеня. Удзельнікі будуць забяспечаны жыллём і харчаваннем.
Летняя сесія NISA бeдзе багатай на пленарныя паседжанні, працоўныя групы, круглыя сталы і мадэляваныя гульні. Актуальныя пытанні, звязаныя з суб’ектамі сесіі будуць абмяркоўвацца ў рамках пленарных пасяджэнняў, семінараў і рабочых груп. Будуць запрошаны вядомы эксперты і ўрадавыя чыноўнікі.
Удзельнікамі павінны быць маладыя навукоўцы, эксперты, прадстаўнікі няўрадавых ці ўрадавых арганізацый, а таксама акадэмікі,якія займаюцца пытаннямі міжнароднай бяспекі, знешняй палітыкі, рэгіянальных канфліктаў і іншымі сумежнымі галінамі.
NISA (NATO international school od Azerbaijan)з’яўляецца незалежнай, некамерцыйнай і непалітычнай арганізацыяй, зарэгістраванай у студзені 2007 года Міністэрствам юстыцыі. NISA выступае ў якасці цэнтра даследаванняў і інфармацыі па еўраатлантычных пытаннях і арганізуе школы, канферэнцыі, курсы, круглыя сталы, навучальныя паездкі, конкурсы сачыненняў і г.д. Яна з’яўляецца незалежнай арганізацыяй i працуе са студэнтамі, маладымі навукоўцамі, выкладчыкамі і шырокай грамадскасцю для таго, каб павялічыць інфармаванне грамадскасці пра еўраатлантычную бяспеку.
Падрабязней пачытаць пра летнюю школу і спампаваць анкету для ўдзелу можна тут.