16 чэрвеня 2012 году Пірацкі легіён запрашае ўсіх аматараў цяжкай музыкі на канцэрт добрага металу, што адбудзецца ў рок-кафэ. Пачатак а 18 гадзіне.
Канцэрт адбываецца прыватным парадкам, як і іншыя падобныя мерапрыемствы, што часта праводзяцца ў рок-кафэ. Арганізатар канцэрту – малады нефармальны берасцейскі клуб Піратскі легіен, які займаецца прасоўваннем айчыннай рок-сцэны – больш падрабязна з яго дзейнасцю можна пазнаёміцца тут.
На канцэрце зайграюць тры самыя вядомыя метал-банды Берасця: WOLFSHADE, Disane, SandGlass.
Гэта ўжо другі канцэрт “піратаў”, першы быў каля рок-кафэ ў ЦКіД. Як адзначаюць арганізатары, хаця людзей прыйшло мала, ўрэшце ўсе прайшло добра. Нажаль, ёсць у Берасці такая сумная тэндэнцыя, як рызыка не запоўніць пляцоўку.
“Абстаноўка на аматара, але тыя, каму гэта цікава, павінны ведаць, што ім есць дзе адпачыць”, – падкрэсліў адзін з арганізатараў канцэрта Данііл Навумчык.
Канцэрт адбудзецца Рок – Кафе, (г. Берасце, вул. Сяброўская), пачатак – 18.00, Doors open – 17.00. Кошт квітка – 25 тыс.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…