Categories: Еўраклуб

Пошук стыпендыі з Google

Пытанне пра тое, дзе знайсці стыпендыю – вельмі важнае і цяжкае для тых, хто хоча вучыцца за мяжой. У гэтым дапаможа інтэрнэт, дакладней, пашуковая сістэма Google, што можа стаць самым эфектыўным сродкам.

Але ж у яе выкарыстанні прысутнічаюць нюансы, веданне якіх можа аблегчыць вашыя намаганні і дапаможа атрымаць лепшыя вынікі.

Напрыклад, калі ўвесці ў пашукавік адзінае слова “scholarship”, то машына выдасць вам каля 31 мільёнаў вынікаў па гэтым запыце. Таму, перш за ўсё, неабходна распрацаваць стратэгію, якую вы будзеце выкарыстоўваць падчас пошукаў. Прыйдзецца вызначыць тыя параметры, якім павінна адпавядаць стыпендыя. Абавязкова трэба скласці спіс з некалькіх запытаў, якія будуць адлюстроўваць вашыя мэты і асабістыя характарыстыкі, напрыклад: criminal justice scholarships, Boston University scholarships, single mother scholarships, developing countries scholarships і г.д.

Пры пошуку праз Google ёсць добрыя словы, дрэнныя словы і чароўныя словы. Чароўныя словы – гэта тыя, якія ў запытах выкарыстоўваюцца радзей за астатнія. Таму іх выкарыстанне, верагодна, дасць лепшыя вынікі. Напрыклад, адно з найбольш магутных словаў пры пошуку – слова foundation. Нягледзячы на тое, што большасць стыпендый прапануюць менавіта розныя фундацыі, на веб-старонках, у блогах ці электронных дыскусіях гэтае слова сустракаецца даволі рэдка. Таму ў выніках пошуку будзе меней непатрэбнай інфармацыі накшталт рэкламы.

Сярод іншых чароўных словаў можна адзначыць: grant, financial aid, endowment, foundation, fellowship, honorarium, trust, application, deadline, pdf і, канечне,scholarship/ scholarships – так, мае сэнс паспрабаваць адзіночны і множны лік – вынікі могуць быць розныя.

Рабіце свае запыты ўсё больш і больш канкрэтнымі, тады і вынікі будуць лепш:

  • Boston music scholarship application deadline
  • Boston music scholarships foundation PDF deadline

Поспехаў у пошуках!

P.S. Шмат карыснай інфармацыі па выкарыстанні электронных сродкаў пошуку вы знойдзеце ў бясплатным выданні “Scholarship Search Secrets”, якое можна загрузіць тут.

Анрэй Русаў.

Крыніца: adukacyja.info

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

6 дней ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

1 тыдзень ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

1 тыдзень ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago