Культура

Пагуляй сваім уяўленнем

У галаве чалавека могуць быць розныя ўяўленні, акрамя таго, яны могуць быць жывымі і ладзіць між сабою гульні. Такія гульні адлюстраваў  мастак Вадзім Свірыдаў у сваіх творах. Атрымаць ад іх асалоду можна будзе 4 чэрвеня ў Берасці а 11 гадзіне.

Выстава будзе праходзіць у зале абласной бібліятэкі імя Горкага. На выставе прадстаўлены акварэлі, выкананыя ў своеасаблівай аўтарскай манеры. Некаторыя карціны Вадзіма Свірыдава намаляваныя ў стылі аква ф’южн.

ФОТА: pinakoteka.by

ФОТА: pinakoteka.by

Сам мастак сцвярджае, што знаходзіцца у творчым пошуку.

Гэта першы раз, калі карціны Свірыдава выстаўляююца ў Берасці. Што дзіўна, таму што яго многія работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Грэцыі, ЗША, Расіі і Украіны.

Родам Свірыдаў з Віцебскай вобласці, але значную частку свайго жыцця ён правёў менавіта на Берасцейшчыне.

Паводле блогу Берасцейскай абласной бібліятэкі.

ФОТА: pinakoteka.by

ФОТА: pinakoteka.by

 

 

 

Пакінуць адказ