Рабочыя заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва, які ўваходзіць у склад ДБК, адмовіліся 1 чэрвеня прыступаць да працы, бо напярэдадні ім не выплацілі заробак, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праз некалькі гадзінаў заробкі на банкаўскіх картках з’явіліся, і працоўны дзень распачаўся.
“Згодна зменаў, унесеных у калектыўную дамову ў мінулым годзе, на прадпрыемстве мусяць выплаціць заробак у апошні дзень месяца, а не 25-га чысла, як было раней. Аднак і 31 траўня заробкі на заводзе не выплацілі. Каля 7 гадзін раніцы 1 чэрвеня блізу 100 рабочых сабраліся каля ўвахода ў арматурны цэх і заявілі, што не прыступяць да працы, пакуль не атрымаюць заработную плату. Спачатку з імі сустрэўся намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай вытворчасці Мікалай Мачыха, а пазней пад’ехаў намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка. Залагодзіць канфлікт удалося толькі цвёрдым абяцаннем выплаціць заробкі ў гэты ж дзень. Па словах кіраўніцтва, праца прадпрыемства аднавілася прыкладна ў 9:30. У той жа час рабочыя кажуць, што яны прыступілі да працы толькі пасля абеду”, — паведамляе сайт “Народныя Навіны Віцебска”.
Рабочыя заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва адкрыта выказалі свой пратэст упершыню, хаця незадаволенасць умовамі і аплатай працы тут даўняя. Нават перанос выплаты заробкаў з 25-га на апошні дзень месяца, зафіксаваны ў калектыўнай дамове, з імі не абмяркоўвалі, кажуць рабочыя. Бывае, што працы ўвогуле няма: тады на прадпрыемстве бываюць прастоі. А за 10-15 працоўных дзен у месяц шмат не заробіш.
Між тым, старшыня Віцебскага аблвыканкаму якраз сёння заявіў, што да чэрвеня заробак на прадпрыемствах дарасце да 400 даляраў. З такой заявай Аляксандар Косінец выступіў перад удзельнікамі выязднога пасяджэння Савету да ўзаемадзеяньні органаў мясцовага самакіравання. Да канца 2012 года ўвогуле абяцаны заробак у 500 даляраў. Але работнікі заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва, якія “выбілі” заробак толькі пагрозамі спыніць працу, у гэтым сумняваюцца.
Крыніца spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…