Прававы семінар «Грамадзянін і следства»

АРР “Дзедзіч” запрашае моладзь прыняць удзел у прававым семінары «Грамадзянін і следства», які адбудзецца ў Берасці 9-10 чэрвеня.

Удзельнікі семінара атрымаюць веды, неабходныя для абароны сваіх правоў пры ўзаемаадносінах з праваахоўнымі органамі.

Што рабіць, калі вас выклікаюць на допыт? Як сябе паводзіць пры гутарцы са следчым? Што рабіць падчас ператрусу? На гэтыя пытанні ўдзельнікі змогуць атрымаць адказы падчас семінара.

Асноўнымі задачамі прапанаванага семінара з’яўляюцца:
–    Перадача слухачам мінімальна неабходных ведаў па пытаннях крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права;
–    Азнаямленне іх з асновамі юрыдычнай псіхалогіі пры правядзенні следчых мерапрыемстваў;
–    Азнаямленне ўдзельнікаў з правіламі паводзін у спецыфічных умовах (допыт, ператрус і інш.) у выпадках змушаных кантактаў з прадстаўнікамі сілавых структур.

Графік семінара: субота, 9 чэрвеня, з 14-00 да 18-00.
Нядзеля, 10 чэрвеня з 10-00 да 14-00

Удзел у семінары бясплатны. Для ўдзельнікаў будуць арганізаваны абед і кава-паўзы.

Для ўдзелу адпраўце заяўку на dzedzich@tut.by з указаннем імя, узросту, кантактнага тэлефона.

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago