Берасцейскі каардынатар грамадскага аб’яднання “Рух за Свабоду” Дзяніс Турчаняк вырашыў высветліць, ці не парушае гэтым мясцовая Дзяржаўтаінспекцыя закон.
Перад гэтым грамадскі актывіст звярнуўся з афіцыйным запытам у абласную управу ДАІ, каб высветліць, хто на сам рэч з’яўляўся арганізатарам акцый “Дзякуй дзеду за Перамогу!” і “На Берлін!”. Гэтыя акцыі з распаўсюдам георгіеўскіх стужак атрымалі шырокі рэзананс, а дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ладзілі іх супольна з аўтаклубам “Патрыёт”. Знайсці кантакты самой грамадскай арганізацыі Турчаняк не здолеў: яна не зарэгістравана. З абласной управы ДАІ каардынатар “Руху за Cвабоду” атрымаў адказ, што гэтая ўстанова не мае кампетэнцыю ў гэтым пытанні.
Дзяніс Турчаняк мяркуе, што ініцыятыва правядзення згаданых акцый належыла самой управе ДАІ, аднак, каб не выглядала так, што менавіта супрацоўнікі праваахоўных органаў самастойна распаўсюджвалі георгіеўскія стужкі, была вылучаная версія пра супрацоўніцтва ДАІ у гэтым пытанні з аўтаклубам “Патрыёт”. “Я хачу, каб органы дзяржаўнай улады гулялі ў такім жа прававым полі, у якім прымушаюць гуляць нас, – зазначыў Турчаняк. – Нейкае абвяржэнне павінна быць, бо такога клуба не існуе”.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…