“Вышэй за неба” – першы моладзевы кінапраект, створаны спецыяльна для беларускага рынку і расказвае пра беларускую сучаснасць. Цяпер яго можна спампаваць з «торэнтаў», альбо паглядзець он-лайн на YouTube.
«Хай сабе гэта не самы фінальны варыянт, хай гэта не забаўляльныя серыяльныя «журавіны» – а сур’ёзная драма, але гэта рэдкае здарэнне для беларускага кінематографа. Тое, што «Вышэй за неба» уздымае важныя праблемы беларускага грамадства і знята шчыра, бескампрамісна, вольна, мяркую, будзе відавочна ўсім», – каментуе Андрэй Курэйчык, аўтар сцэнара і прадзюсар фільма, «сюрпрыз» з’яўлення фільма ў сеціве. Пра факт з’яўлення фільма, згодна з афіцыйнай заявай, калектыў аўтараў даведаўся са здіўленнем.
«Нам шкада, што ў Сеціва трапіла не фінальная версія фільма, а этап працы над ім,» – адзначаецца ў заяве апроч усяго іншага.
Рэжысёры: Андрэй Курэйчык, Зміцер Марынін, аўтар сцэнара Андрэй Курэйчык. Беларусь, 2012 год.
Акторы: Леанід Пашкоўскі, Алеся Грыбок, Аксана Чывелева, Віктар Рыбчынскі, Павел Іваноў, Таццяна Баўкалава, Зміцер Vinsent Папко, Іван Трус, Яўген Булка ды інш.
У фільме гучаць песні гуртоў «Ляпис Трубецкой», «Akute», Соніка і інш.
Глядзець он-лайн
Крыніца: budzma.org