У Берасцi прайшла сустрэча моладзi з Часовым павераным у справах ЗША Майклам Скэнланам, якую праводзiў Берасцейскi Еўраклуб сумесна з Агенцтвам Рэгiянальнага Развiцця “Дзедзiч”.
Майкл Скэнлан пачаў дыпламатычную службу ў 1991 годзе ў пасольстве ЗША ў Лондане. Прыехаў у Беларусь 30 чэрвеня 2009 года для працы ў якасці часовага паверанага ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі. Г-н. Скэнлан атрымаў некалькі ганаровых узнагарод Дзярждэпартамента ЗША. Валодае баснійскай, сербскай і рускай мовамі. Вывучае беларускую.
На сустрэчы, як i планавалася былi абмеркаваныя сучасныя узаемадачыненні паміж беларускім і амерыканскім грамадствам, магчымасці для ўдзелу берасцейскай моладзі ў навучальных і культурных праграмах у ЗША.
Майкл Скэнлан гаварыў пра тое, чаго не хапае Беларусi, каб стаць еўрапейскай дзяржавай i пра тое, што мы ўжо маем для гэтага. Гаварыў пра беларускую адукацыю i пра адукацыйныя праграмы.
Удзельнiкi засталiся вельмi задаволеныя сустрэчай i прыемнай размовай. Актыўнасць, аптымізм, паспяховая кар’ера, велізарны жыццёвы вопыт – тыя, якасці, якія нязменна прываблiваюць суразмоўцаў Майкла Скэнлана. Акрамя таго, было вельмi цiкава пачуць меркаванне замежнiка пра нашу краiну, мову i культуру.