Большасць студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, атрымліваюць адукацыю за свой кошт. Аб уласным досведзе паступлення ў Варшаўскі Універсітэт распавядае Кацярына Варапай, чытачка сайту adukacyja.info.
Яшчэ падчас навучання ў школе я марыла атрымаць еўрапейскую адукацыю. Пасля школы я паступіла ў Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт на спецыялізацыю “Культурная спадчына і турызм”. Галоўнай прычынай, чаму я абрала ў той час менавіта ЕГУ было тое, што гэта – беларускі універсітэт, які дае еўрапейскую адукацыю, дзе шмат прадметаў выкладаюцца на беларускай мове і вялікая ўвага надаецца вывучэнню замежных моў. Аднак, за год ў ЕГУ я зразумела, што хачу адукоўвацца ў іншым месцы і па іншай спецыялізацыі. Паколькі падчас навучання ў ЭГУ я наведвала курсы польскай мовы, вырашыла паспрабаваць паступіць у Польшчу.
Часу ў мяне было мала, таму падацца на нейкія стыпендыяльныя праграмы я ўжо не паспявала. Але ўсё роўна вырашыла рызыкнуць і паспрабаваць паступіць самастойна, без праграмаў і стыпендый. Польскую мову да прыезду ў Польшчу я вывучала чатыры месяцы і размаўляла не надта добра.
У Варшаву я прыехала адразу пасля таго, як здала сесію ў ЕГУ. Напачатку схадзіла ў студэнцкую службу Варшаўскага Універсітэта, дзе мне патлумачылі, што мне трэба зрабіць, каб стаць студэнткай гэтай навучальнай установы.
Паколькі ў мяне ёсць карта паляка, навучаюся я бясплатна. Умовай прыняцця ва ўніверсітэт для замежнікаў з’яўляецца г. зв. «кваліфікацыйная размова» – сумоўе. Для гэтай размовы трэба было прачытаць літаратуру па спецыялізацыі. На сумоўі задаюцца адпаведныя пытанні. Пытанні былі ў асноўным тэарэтычныя, датычылі асноваў палітычнай навукі, напрыклад: тыпы палітычнай культуры; выбарчыя сістэмы; працэдуры забеспячэння дэмакратыі; што такое грамадзянская супольнасць і г.д. Але таксама маглі запытаць пра сучаснае функцыянаванне палітычнай сістэмы, напрыклад:
На кафедру паліталогіі ў Варшаўскі універсітэт набіралі толькі пяць замежнікаў. Усяго на кірунку навучаецца каля 120 чалавек.
Мне пашчасціла, бо я патрапіла ў гэтую пяцёрку. Наступным крокам была падрыхтоўка дакументаў. У маім выпадку шмат не патрабавалася: трэба было прадставіць атэстат, медыцынскую даведку і візу. Студэнцкую візу мне афармляюць бясплатна кожны год.
Жыццё ў Варшаве, як на беларускую кішэню, не таннае, але пражыць можна. За трохмясцовы пакой у інтэрнаце прыйдзецца аддаць 100 даляраў, за ўласны пакой у квартэры – як мінімум удвая больш. Праяздны квіток на транспарт каштуе каля 15 даляраў на месяц.
Першы семестр вучыцца было даволі складана, бо да гэтага я не мела ніякіх дачыненняў з польскай мовай, а трэба было шмат чытаць навуковых тэкстаў і пісаць семестральныя працы. Але з часам прызвычаілася, ды і выкладчыкі ставіліся з разуменнем. Аднагрупнікі таксама стараліся мне дапамагчы, тлумачылі, калі я штосьці не разумела.
Жыццё ў Варшаве мне вельмі падабаецца. У гэтым горадзе беларусу дакладна не павінна быць сумна! Тут жывуць, працуюць і навучаюцца вельмі шмат суайчыннікаў, і амаль кожны тыдзень адбываюцца разнастайныя беларускія мерапрыемствы і імпрэзы. Тут дзейнічаюць шматлікія арганізацыі, да якіх можа далучыцца кожны жадаючы. Большасць часу я праводжу з беларусамі і размаўляю па-беларуску.
У Варшаве я другі год, у наступным годзе павінна атрымаць ступень бакалаўра. Хацелася б вярнуцца пасля сканчэння вучобы на Радзіму, але пакуль я падумваю аб тым, каб працягнуць сваю адукацыю ў іншай заходняй краіне.
Крыніца: adukacyja.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…