Мы вельмі часта чуем пра неабходнасць пазітыўнага настрою. Калі бачыць толькі добрае, а да непрыемнасцяў ставіцца прасцей – без скарг, ныцця, незадаволенасці – свет навокал абавязкова паярчэе.
Уіл Боуэн, просты святар, вывучаючы людзей і іх паводзіны, прыйшоў да высновы, што ад таго што і як мы кажам, залежаць нашы думкі, а яны, у сваю чаргу, уплываюць на нашы эмоцыі і ўчынкі.
У 2006 годзе Уіл Боуэн прапанаваў ідэю – надзець фіялетавы браслет у знак таго, каб пражыць 21 дзень без скарг, ныцця, плётак і выказвання нездаволенасці. Калі на працягу гэтага часу, чалавек усё ж гаворыць ці думае (!) пра штосьці негатыўнае – ён павінен перавесіць браслет на іншую руку і пачаць адлік дзён зноўку, пакуль не праносіць браслет на адной руцэ 21 дзень без скарг і раздражнення.
Было неаднаразова даказана, што 21 дзень – гэта тэрмін фарміравання новай звычкі і развітання са старой. А тое, што ныццё ды скаргі – не больш чым звычка ды нейкая фізіялагічная патрэба, не вызывае сумневаў.
Энтані Робінс прапануе штосьці падобнае. Ён кажа пра 10-дзённы трэнінг без адзінай негатыўнай думкі: раздражненне, смутак, абурэнні, скаргі, хваляванні, страхі і г.д. Ён прапануе 10 дзён бесперапынку, ўсвядомлена падтрымліваць у сабе ўздым і бадзёрасць. Прычым, калі па звычцы вас наведала прыкрасць – ёсць 1-2 секунды на “выпраўленне” – пасмяяцца, замяніць новай думкай, але калі вы заспелі сябе за абмазгоўваннем “праблемы” больш за 10 секунд – пачынайце ўсё з пачатку.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
..а можно вместо фиолетового лучше желтенький использовать?))..как то более мне кажется он будет позитивнее)