Фрымаркет пройдзе 23 чэрвеня, у 16.30, у Цэнтры культуры і вольнага часу ў Паўднёвым (вул. Жукава,1). Пасля, а 19.00 адбудзецца вулічны спектакль “ЗВОНИТЬЛЕТЕТЬ” пастаўлены тэатрам па творах Данііла Хармса.
Фрымаркет – гэта бясплатны кірмаш, куды людзі прыносяць рэчы, якія сталі не патрэбныя гаспадарам, але могуць спатрэбіцца камусьці яшчэ.
Правілы фрымаркета:
1. Ніякага продажу-куплі.
2. Ніякага абмену.
3. Ніякага барахла.
Вы можаце прынесці любыя дакучлівыя ці ўжо непатрэбныя вам рэчы (адзежа, кнігі, посуд, побытавая тэхніка, спартовы інвентар, настольныя гульні, канцылярскае прыладдзе і што заўгодна яшчэ) і забраць любую неабходную ці ўпадабаную Вамі рэч.
Фрымаркет патрэбен для таго, каб:
– не хадзіць па крамах, а сустракацца з сябрамі;
– зрабіць тое, што ўмееш;
– атрымаць штосьці ў падарунак;
– вынесці з хаты непатрэбнае не на сметнік, а перадаць у добрыя рукі
і ўсё – БЯСПЛАТНА!
Паводле: virtual.brest.by