Categories: Экалогія

«Шэсць цудаў прыроды» Беларусі

У Беларусі вызначылі шэсць цудаў прыроды, што могуць быць найбольш прываблівымі для турыстаў. Лідар спіса цалкам прадказальны — Белавежская пушча.

Таксама да цудаў нашай прыроды аднеслі балоты, Браслаўскія азёры, Прыпяцкае Палессе, Налібоцкую пушчу і зубра.

— Экспертамі, якім прапанавалі выбраць шэсць цудаў сярод шматлікіх адметных аб’ектаў беларускай прыроды, былі спецыялісты з Мінпрыроды, Акадэміі навук, Міністэрства спорту і турызму, а таксама — гаспадары аграсядзіб і прадстаўнікі прыродаахоўных грамадзянскіх арганізацый, — расказала старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова. — І калі тая ж Белавежская пушча — ужо досыць вядомая рэч, то балоты — гэта, верагодна, будучая “зорка” турызму ў Беларусі. Пытанне толькі за тым, каб прыдумаць і распрацаваць цікавыя маршруты і арганізаваць падарожжы па іх.

Таксама ўдзельнікамі “цудоўнага” спіса маглі стаць Бярэзінскі запаведнік, возера Нарач, Блакітныя азёры, бусел, бабёр і… камары.

Сказаць па праўдзе, камары — гэта сапраўдная праблема для беларускага турызму. Утульныя аграсядзібы і прывабныя для іншаземцаў прагулкі па нашых лясах могуць ператварыцца ў сапраўдную катастрофу. Ніякія сродкі ад камароў толкам не дапамагаюць, — тлумачыць Валерыя Кліцунова.

Адно з выйсцяў — зрабіць загану адметнасцю. Калі знойдзецца навуковае пацверджанне, што ўкусы камароў маюць хоць нейкае станоўчае ўздзеянне на арганізм чалавека, можна будзе прэзентаваць куслівых насякомых у якасці “беларускай акупунктуры”. Пакуль жа гэтая ідэя існуе толькі на ўзроўні жарту.

Крыніца: greenbelarus.info

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago