Адукацыя

Як стаць назіральнікам за выбарамі?

Актыўных маладых людзей, што жадаюць прайсці навучальны курс у Вільні і стаць дасведчаным назіральнікам, запрашае праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі айчыннымі і замежнымі даследчыкамі і палітолагамі. Навучанне складаецца з двух частак. Па паспяховым сканчэнні курса удзельнікі атрымаюць сертыфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ.

Пасля першай часткі навучання слухачы курса возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на другую частку курса і яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 1 ліпеня 2012 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 1 ліпеня разглядацца не будуць. Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.

Умовы адбору і дадатковая інфармацыя на сайце (www.eotp.info) праекту.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся [email protected].

Файлы

Пакінуць адказ