Галоўная мэта форуму заключаецца ў стварэнні ідэй для будучыні Еўропы. Маладыя лідэры з усёй Еўропы збіраюцца ў Польшчы, каб абмеркаваць бягучыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя тэмы.
Форум з’яўляецца месцам сустрэчы маладых лідэраў з краін Еўрапейскага Саюза, Балкан, Усходняй Еўропы і Каўказу. Польшча, якая ўжо сем гадоў з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза павінна адыгрываць важную ролю ў фарміраванні будучага кантынента, з’яўляючыся актыўным сувязным звяном паміж Усходам і Захадам Еўропы. Мэта Форуму – стварэнне прасторы для дыскусій, дыялогу, узаемнай веды, ідэй для будучыні Еўропы праз маладое пакаленне. У гэтым дыялогу прымае ўдзел у рамках FEML моладзь Заходняй і Усходняй Еўропы з 42 краін. Эканамічны форум маладых лідэраў з’яўляецца адказам на неабходнасць актыўнага ўдзелу моладзі ў дыскусіях пра будучыню сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай Еўропы.
Тэмы.
Эканамічныя, палітычныя, міжнародныя пытанні, пытанні, звязаныя з будучыняй і бачаннем Еўрапейскага Саюза, адносіны Еўрасаюза з суседнімі краінамі, роля маладога пакалення ў сучасным свеце. Форум уключае ў сябе круглыя сталы, семінары, абмен сацыяльнымі мерапрыемствамі і праграмамі дзеянняў. Форум будзе трансліравацца он-лайн дзякуючы інтэрнэт-тэлебачанню europeanweb.tv .
Афіцыйнай мовай Эканамічнага Форума маладых лідэраў з’яўляецца англійская.
Сесіі Форуму будуць перакладзены на польскую, англійскую і рускую мовы.
З-за фінансавых абмежаванняў арганізатар забяспечвае пражыванне і харчаванне толькі некаторым ўдзельнікам.
Асобы, якія маюць права на фінансаванне з боку арганізатараў, павінны аплаціць унёсак удзельніка 120 злотых.
Інфармацыя пра гранты будзе да 29 чэрвеня 2012 года.
Для тых, хто не атрымае фінансаванне на ўдзел у эканамічным форуме маладых лідэраў, унёсак складае 600 злотых.
Падрабязней www.forum-leaders.eu
Крыніца: adukacyja.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…