Еўраклуб

Навучальны візіт у Гдыню

Навучальны візіт у Гдыню арганізуе Цэнтр супрацоўніцтва моладзі ў Гдыні, польская няўрадавая арганізацыя. Удзел у такім візіце – выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай.

Цэнтр супрацоўніцтва моладзі ў Гдыні – польская няўрадавая і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідэрамі грамадскіх арганізацый і маладзёвых груп, у супрацоўніцтве з Гарадской Радай г. Гдыня, з 2012 па 2015 год рэалізуе праект «Навучальныя візіты ў Гдыню», у межах якога арганізацыя арганізуе навучальныя візіты і стажыроўкі для маладых людзей – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый з Малдовы, Украіны, Беларусі і Расійскай Федэрацыі.

Для ўдзелу ў навучальных візітах мы шукаем:

  • – Маладых, актыўных, ініцыятыўных студэнтаў або прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый ва ўзросце 20-30 гадоў
  • – Грамадзян Украіны, Беларусі, Малдовы, Расійскай Федэрацыі (Выключна Калінінградская вобласць)
  • – Свабодна валодаюць рускай мовай

Навучальныя візіты – гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца больш аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмах, а таксама аб ўрадзе, бізнэсе, СМІ, дзяржаўных і грамадскіх арганізацыях, пазнаёміцца з польскай культурай, гісторыяй. Мэтай праекта з’яўляецца паказаць ўдзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і інш. Сустрэчы праходзяць непасрэдна ў офісах арганізацый, што дае магчымасць не толькі пагутарыць з работнікамі і задаць мноства пытанняў, але і на ўласныя вочы ўбачыць, чым яны займаюцца.

У 2012 годзе візіты адбудуцца двойчы:

  • • 5-15 лістапада
  • • 3-13 снежня.

У рамках праекта забяспечваюцца:

  • – пакрыццё выдаткаў на праезд,
  • – харчаванне і пражыванне,
  • – патрэбныя матэрыялы.

Удзельнікі самастойна аплочваюць страхоўку і магчымыя выдаткі, звязаныя з афармленнем візы (візы для праекта з’яўляюцца бясплатнымі).

Што неабходна зрабіць для ўдзелу ў навучальным візіце?

Кандыдатам неабходна запоўніць анкету, якую можна знайсці на сайце: www.cwm.org.pl, і як мага хутчэй даслаць яе на адрас: civic.cwm @ gmail.com

Тэрмін прыёму заявак на ўдзел 8 ліпеня 2012 г.

Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Кандыдаты, якіх будуць запрошаныя ўдзельнічаць у праграме, атрымаюць ад пацверджанне па электроннай пошце, падрабязную інфармацыю пра дату, пра  праграму візіту, а таксама ліст-запрашэнне для адкрыцця візы.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ