Categories: Грамадства

Падатковая інспекцыя як сродак ціску перад выбарамі

Пасля таго, як глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч колькі разоў заявіў пра сваё жаданне балатавацца ў парламент, на фірму, дзе ён з’яўляецца заснавальнікам, прыйшла з пазапланавай праверкай падатковая інспекцыя.

Фота: Радыё Свабода

Праверка падаткавікоў мусіла праходзіць не раней як у верасні – калі фірме “Прэфект-інфо” споўнілася б тры гады. Але яны з’явіліся зараз, ды яшчэ падаслалі падстаўных асобаў – каб “злавіць” на нейкіх фінансавых парушэннях, кажа Яраслаў Берніковіч.

Пра тое, што падатковая інспекцыя актывізавалася невыпадкова, яму распавялі самі супрацоўнікі.

“У прыватных размовах падаткавікі прызнаваліся, што маюць загад з Мінску. Больш таго: у Глыбокае прыязжалі супрацоўнікі мінскага КДБ, размаўлялі тут з рознымі структурамі. Не магу выключаць, што менавіта па гэтай прычыне пачалі адмаўляцца ад супрацоўніцтва нашы сталыя кліенты-рэкламадаўцы”, — гаворыць спадар Берніковіч.

Страта кліентаў і рэкламы немінуча адаб’ецца на фінансавым становішчы рэгіянальнай газеты  “Прэфект-інфо”, якую выпускае фірма Яраслава Берніковіча. Але ён кажа, што ад свайго намеру балатавацца не адмовіцца.

Спадар Берніковіч – актывіст Партыі БНФ, руху “За Свабоду” і кампаніі “Гавары праўду”. У парламент ён збіраецца балатавацца ўжо трэці  раз, апрача гэтага, ён удзельнічаў і выбарах у мясцовыя Саветы, а таксама кіраваў рэгіянальнымі штабамі Сямёна Домаша,  Аляксандра Мілінкевіча і Уладзіміра Някляева падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago