23 верасня 2011 году Генеральнай асамблеяй ААН быў прадстаўлены пераможца сусветнага анлайн-конкурсу “Лагатып правоў чалавека”, на які было даслана 15396 прапановаў удзельнікамі з 190 краінаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Эмблема “Free as a man” (“Свабодны як чалавек”), прапанаваная сербскім дызайнерам Прэдрагам Стакічам, спалучае ў сабе сілуэты рукі і птушкі і сімвалізуе мірны ўнёсак ва ўмацаванне правоў чалавека, нягледзячы на культурныя і моўныя бар’еры.
Зараз сусветны лагатып міжнароднага руху за правы чалавека вольны ад якіх-небудзь правоў і можа быць выкарыстаны кожным як бясплатны твор «адкрытага доступу» на сайце www.humanrightslogo.net. Акрамя таго, на сайце прадстаўлены розныя варыянты агульнапрынятага сімвалу, сярод якіх і тыя, што адлюстроўваюць прыналежнасць да нейкай краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама вырашыў надаць міжнароднаму лагатыпу нацыянальны каларыт і аздобіў руку-птушку выцінанкай – атрымаўся адаптаваны беларускі варыянт сусветнага праваабарончага лагатыпу. Дапамагла ім у гэтым майстар выцінанкі – Вольга Бабурына.
Спадзяемся, наша ініцыятыва будзе падтрымана і іншымі праваабарончымі арганізацыямі краіны і гэты сімвал будзе ўспрымацца як лагатып правоў чалавека Беларусі. Чакаем водгукаў, а, можа, і новых прапановаў.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…