Categories: Грамадства

4 жніўня – Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі

Грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі з Расіі і іншых краін выступілі з ініцыятывай аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі і прызначыць гэты дзень на 4 жніўня. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Менавіта ў гэты час ў 2011 годзе пад арыштам апынуўся Алесь Бяляцкі, адзін з вядучых праваабаронцаў Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека.

Гэтая ініцыятыва закліканая падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, прадстаўнікі якой працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, мець зносіны, пісаць і тварыць . І ўсё гэта – насуперак сістэматычнаму парушэнню фундаментальных правоў: свабоды сходаў, аб’яднання, выказвання меркаванняў – тых асноў, без якіх грамадзянская супольнасць існаваць не можа.
Актывісты хочуць прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і праявіць салідарнасць з тымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу.

У звароце, змешчаным на адмыслова створаным сайце by.soli-day.org  арганізатары прапануюць зацікаўленым групам і актывістам розных падтрымаць гэтую ініцыятыву, праводзячы ў гэты дзень або вакол яго:

– лакальныя кампаніі і акцыі ў сваіх гарадах і краінах, якія распавядаюць аб становішчы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;

– дзеянні ў падтрымку асобных праваабаронцаў і грамадзянскіх груп.

Што можна рабіць у гэты дзень:
• збіраць подпісы пад паштоўкамі і пісаць звароты з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
• арганізоўваць кінапаказы, інфармацыйныя вечарынкі, адкрытыя лекцыі, вулічныя фотавыставы і іншыя асветніцкія мерапрыемствы для шырокага кола людзей;
• правесці арыгінальную акцыю каля пасольства (консульства) Беларусі ў сваім горадзе;
• запісаць аднаму або групай відэазварот або сфатаграфавацца з эпіграфам/плакатам;
• павесіць банэр акцыі на сваім сайце (у блогу) або памяняць аватар на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках;

• любыя іншыя варыянты, якія вы самі прыдумаеце.
Каб надаць Дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі сапраўды міжнародны размах, арганізатары заклікаюць неабыякавых грамадзян з розных краін і асабліва з Беларусі,  аказаць дапамогу ў шырокім распаўсюдзе інфармацыі пра Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі сярод сяброў, знаёмых і калегаў у сацыяльных сетках (Вконтакте, Facebook, Twitter і г.д.) або ў асабістым блогу.
Facebook: facebook.com
Вконтакте: http://vk.com/bysoliday

Далучайцеся!

Кантакт з рабочай групай:  by-soliday@hrgroups.org
Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago