Прайшла ўжо палова летніка дзедзічаў у Залессе, але энтузіазму ў валанцёраў менш не стала. З добрымі сябрамі час ляціць хутка не толькі за гульнямі і абедамі, але за працай таксама.
Раніца сустрэла нас дажджом і працай – снядак, каб падсілкавацца, – і наперад, на барыкады. Усё тое, што не закончылі учора, і новае (яшчэ больш цікавае…))). Хітом дня сталі дошкі, лёс якіх – быць падлогай у будучым Доме Еўрапейскіх сустрэч, – валанцёры летніка дружна спавіліся з пастаўленай задачай – выгрузіць іх і перанесці у дом.
Амаль 10 чалавек сталі ў шэраг, як на парадзе, і перадавалі іх з рук у рукі. У выніку ва ўсіх пасля дошак засталіся драпіны на запясцях. “Навошта жыць, калі дошкі”, – жартавалі мы.
Пасля смачнага абеду нас чакалі адпачынак і гульні. Віктарына прысвечаная Алімпійскім гульням (і будучай, і мінулым) заставіла быць не толькі разумным, але і знаходлівым, бо некаторыя пытанні толькі здаваліся цяжкімі, але калектыўны разум перамагаў і іх.
Гульня ў фанты і гульня “я ніколі не ..” начаравалi нам цікавуюнаступную раніцу, калі прыйдзе чарга выконваць жаданні, што прайгралі ўвечары. Але пра гэта распавядаць ўжо не мне (=
Вечар скончыўся вогнішчам і песнямі, музыкай і ціхімі размовамі, смехам і свежым паветрам. Бо летнія ночы не для сну, а для надзвычайных гісторый … (=
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…