Культура

Першы гарадскі фэстываль праваабарон- чага кіно

Як паведамляе Праавабарончы цэнтр “Вясна”, у Салігорску 11-12 жніўня пройдзе першы гарадскі фэстываль праваабарончага кіно.

У яго  межах будуць паказаныя фільмы пра сітуацыю ў Беларусі, Расіі і Тыбеце. Арганізатары разлічваюць, што мерапрыемства зацікавіць мясцовую моладзь.

Апроч прагляду фільмаў, плануецца дыскусія з абмеркаваннем актуальных праблем парушэння правоў чалавека ў Беларусі і ў свеце. Да ўдзелу запрошаныя мясцовыя праваабаронцы, грамадскія актывісты і палітыкі. Запрашэнне атрымаюць і ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты па салігорскіх выбарчых акругах.

– У межах дыскусій мы паспрабуем пагаварыць з патэнцыйнымі дэпутатамі пра праблему правоў чалавека ў Беларусі і агулам у свеце. Мы запросім як незалежных, так і лаяльных да ўлады кандыдатаў. – гаворыць моладзевы актывіст Іван Шыла.

Арганізатары не выключаюць, што могуць узьнікнуць праблемы з мясцовымі ўладамі. Паколькі на мерапрыемстве выразна прагучыць тэма пераследу грамадзянскай супольнасьці, Іван Шыла не выключае, што фестывалем зацікавяцца і супрацоўнікі міліцыі.

Зараз у Салігорску нават цалкам апалітычныя мерапрыемствы праходзяць “дадатковае” узгадненне ў выканкаме. Улады баяцца нават мінімальных намёкаў на “палітыку”. Так адбылося нядаўна з фэстам “Дабра”, які палічылі ідэалагічна неабгрунтаваным і арганізатары сутыкнуліся з праблемамі, – кажа маладзён.

Тым не менш, ёсць спадзевы, што ўсё пройдзе добра – усё ж ладзіцца асветніцкае мерапрыемства для моладзі, не больш за тое.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”

festival pravaabaronchaga kino

Пакінуць адказ