DzeЦікава & Ко

Адбыўся практычны трэнінг “Грамадзянін і правапарадак”

12 жніўня па ініцыятыве АРР “” адбыўся чарговы практычны трэнінг “Грамадзянін і правапарадак”.

Трэнінг распачаўся ў 12 гадзін са знаёмства. Удзельнікі пазнаёміліся паміж сабой і з трэнерамі. Першым нумарам трэнінгу стала ролевая гульня. Аднаму з удзельнікаў семінара быў праведзены асабісты допыт. Падчас яго складалі пратаколы, пісалі тлумачальныя лісты, мадэліравалі сітуацыі псіхалагічнага ціску. Пасля трэнер прасіў удзельнікаў прааналізаваць сітуацыю гульні: што было зроблена няслушна; якія памылкі зрабіў следчы і чалавек, якога дапытвалі; якія правы былі парушаны і гэтак далей. Затым трэнер растлумачыў сітуацыю, даў адказы на пытанні.

Пасля абеду трэнінг працягнуўся. У гэтай частцы мадэратары распавялі пра розныя метады барацьбы, пра псіхалагічныя аспекты допыту. Асвячаўся таксама і юрыдычны бок.

У даданых файлах вы можаце знайсці карысную інфармацыю і сучасныя раздатачныя матэрыялы, які падрыхтавалі для нас трэнеры семінару.

1 – Вопросы права.doc

2 – Вопросы юридической психологии.doc

3 – Система самозащиты.doc

 

Пакінуць адказ