Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі, – паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У Курсе прымуць удзел маладыя актывісты з Беларусі і Украіны.
“Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека, які арганізоўваецца і каардынуецца шэрагам праваабарончых арганізацый – Украінскім Хельсінкскім саюзам, ГА “М’АРТ” (Украіна), Праваабарончым цэнтрам “Поступ” (Украіна) і Праваабарончым цэнтрам “Вясна” (Беларусь).
Навучанне складаецца з двух сямідзённых трэнінгаў і дыстанцыйнага курса і дае ўдзельнікам магчымасць паглыбіць свае веды пра стандарты правоў чалавека і навучыцца:
* Аналізаваць сітуацыю з выкананнем правоў чалавека і ідэнтыфікаваць выпадкі парушэнняў правоў чалавека;
* Распаўсюджваць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека і эфектыўна выкарыстоўваць нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны;
* Планаваць і рэалізоўваць трансмежавыя кампаніі ў абарону правоў чалавека;
* Арганізоўваць асветніцкія кампаніі і адукацыйныя мерапрыемствы ў падрымку і абарону правоў чалавека.
Мэтавая група:
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека, якія з’яўляюцца выпускнікамі Летніх школ па правах чалавека для моладзі і адукатараў, а таксама іншых адукацыйных мерапрыемстваў, праведзеных у межах праграмы “Беларуская праваабарончая школа” .
Узрост: ад 18 да 27 гадоў.
Прэтэндэнты на ўдзел у Міжнародным Курсе па абароне правоў чалавека павінны адпавядаць наступным крытэрам:
* Праяўляць актыўнасць у справе падтрымкі і абароны правоў чалавека;
* Супрацоўнічаць з недзяржаўнымі арганізацыямі;
* Мець пачатковую падрыхтоўку ў галіне правоў чалавека, атрыманую ў межах адукацыйных трэнінгаў праграмы “Беларуская праваабарончая школа”;
* Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Курса;
* Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу двух сесій Курса і выконваць заданні дыстанцыйнай сесіі;
* Быць гатовымі актыўна ўдзельнічаць у планаванні і правядзенні трансмежавых кампаній у абарону правоў чалавека.
Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Курсе.
Група ад Беларусі будзе сфармаваная з дванаццаці ўдзельнікаў па выніках конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.
Месца правядзення:
Першая сесія адбудзецца з 18 па 23 верасня 2012 года на беразе Чорнага мора ў г. Алушта, АР Крым (Украіна).
Другая сесія адбудзецца з 14 па 20 снежня 2012 года ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні (Літва).
Працоўная мова: руская.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Міжнароднага Курса, выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы, выдаткі на праезд да месцаў правядзення сесій і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо ў плацкартным вагоне цягніка).
Падача заявак на ўдзел:
Для ўдзелу ў Курсе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму moladz-kurs і даслаць не пазней за 1 верасня 2012 (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаную дату, разглядацца не будуць) на адрас: [email protected].
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: [email protected]
Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”