Паводле рашэння Берасцейскага гарвыканкама, ў Ленінскім раёне Берасця будзе шэсць пляцовак, дзе кандыдаты ў дэпутаты ў паведамляльным парадку могуць ладзіць масавыя мерапрыемствы на адкрытым паветры, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Чатыры з іх месцяцца каля крамаў, яшчэ па адной – на плошчы Свабоды і ў скверы імя Іконнікава. Маскоўскі раён Берасця значна большы па сваіх памерах, аднак гарадскія ўлады дазволілі праводзіць аналагічныя акцыі толькі на дзевяці пляцоўках: у асноўным гэта – спартовыя аб’екты альбо абмежаваныя месцы ў парках і скверах.
Адначасова гарвыканкам зацвердзіў пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі. У гэтым спісе дамінуюць школы, гімназіі і ўстановы культуры, а ў адзіным выпадку размова ідзе пра інтэрнат ААТ “Берасцейскі камбінат будаўнічых матэрыялаў”.
Што тычыцца выдзялення месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, дык іх можна будзе выкарыстоўваць на выбарчых участках, рэкламных тумбах, інфармацыйных стэндах жыллёва-эксплуатацыйных службаў і каля пад’ездаў жылых дамоў, а таксама ў аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг (аднак для гэтага трэба будзе ўзгадніць адпаведнае пытанне з кіраўнікамі устаноў).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…