Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў позву у суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы па адміністрацыйнай справе, заведзенай адносна яго 2 жніўня капітанам міліцыі Мікалаем Кудраўцавым па арт.17/1 (дробнае хуліганства) КаАП. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Падставаю для гэтага стала заява старшыні акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Таццяны Латышавай, згодна з якой, быццам бы, Сяргей Гоўша пасля пасяджэння акруговай камісіі 23.07.2012 г. нецэнзурна выказваўся ў адрас сябраў камісіі.
Суд адбудзецца а 11-ай гадзіне ў каб.209 (г.Баранавічы, вул.Гагарына, д.6).
Адначасова Сяргей Гоўша падаў скаргу ў суд на дзеянні службовых асоб Баранавіцкага ГАУС, якія пры складаніі пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння адмовіліся далучыць да матэрыялаў справы зроблены ім аўдыазапіс размовы, якая адбылася паміж Сяргеем Гоўшай і старшынёй камісіі Таццянай Латышавай. Сяргей Гоўша лічыць, што было парушана прадугледжанае арт. 2.8 ПВКаАП яго права на абарону падчас адміністрацыйнага працэсу, згодна якому службовая асоба органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, абавязана прыняць меры да таго, каб асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс, мела фактычную магчымасць выкарыстаць усе сродкі і спосабы сваёй абароны.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…