Грамадства

Як я правёў лета перад канцом свету! Конкурс АМП

Мая абвясцілі 2012 канцом свету. А як ты правёў апошняе лета перад канцом свету? Патусіў у летніку, арганізаваў івэнт ці з’ездзіў па праграме? Зарабіў грошай ў Амерыцы ці паваланцёрыў за ежу? Дашлі сваю гісторыю і атрымай прыз! Паспей да канца свету!

На конкурс «Як я правёў лета перад канцом свету!» прымаюцца матэрыялы з летнікаў, фестываляў, івэнтаў у Беларусі і за межамі, дзе вы былі арганізатарамі альбо актыўнымі ўдзельнікамі, валанцёрамі, з месцаў моладзевай падпрацоўкі ў Беларусі і за яе межамі.

Нам важныя эмоцыі, уражанні, апісанні, а таксама карысныя спасылкі, парады, рэкамендацыі для тых, хто захоча пайсці па вашых слядах. Наяўнасць фота, відэа і іншага мультымедыя будзе плюсам. Усе дасланыя гісторыі будуць апублікаваны на сайце АМП.

Патрабаванні да гісторый

Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў). Гісторыя абавязкова павінна мець загаловак.

Перавага будзе аддадзена гісторыям з фота, відэа і іншым мультымедыя.

Дасылайце матэрыялы на [email protected] да 15 верасня 2012 года ўключна.

Распавядзі ўсім, як ты правёў лета перад канцом свету!

Як вызначаюцца пераможцы: прызы і месцы

У конкурсе «Як я правёў лета перад канцом свету!» перамогуць дзве лепшыя гісторыі. Аднаго пераможцу абярэ Рэдакцыя АМП.

Другі пераможца будзе абраны чытачамі нашага сайта. Лепшай будзе названа гісторыя, якая ў суме набярэ максімальную колькасць «лайкаў» у сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте. Падрабязная інструкцыя па чытацкім галасаванні будзе даступна пасля публікацыі першай гісторыі.

Тэрміны ўдзелу і галасавання

Тэрмін падачы гісторыя: з 1 жніўня па 15 верасня 2012 года ўключна.

Галасаванне ў намінацыі «прыз глядацкіх сімпатый» праводзіцца па 25 верасня ўключна. Спяшайся скінуць лінк на свой матэрыял сябрам і папрасі залайкаць тваю гісторыю!

Пераможцы, вызначаныя Рэакцыя АМП і чытачамі сайта, будуць абвешчаны цягам 10 дзён пасля сканчэння галасавання.

Выратуй планету і атрымай прыз-сюрпрыз:)

Спецыяльная старонка конкурса «Як я правёў лета перад канцом свету!»

Крыніца: ampby.org

Пакінуць адказ