Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 24 жніўня каля сямі гадзін вечара на шляху дадому міліцэйскім нарадам у Жодзіне за фатаграфаванне на вуліцы, у якое трапілі міліцыянты, быў затрыманы праваабаронца Аляксей Лапіцкі.
Кіраўнік нараду, супрацоўнік міліцыі А. Манько, выклікаў для разбіральніцтва машыну падтрымкі з афіцэрам міліцыі П. Ясіневічам, які быў заняты і некалькі разоў прасіў самастойна вырашыць сітуацыю, але ў выніку праз 15-20-хвілін усё ж пад’ехаў.
За гэты час Аляксей Лапіцкі паведаміў пра сваё затрыманне родным і папрасіў паднесці дыктафон. Калі пад’ехаў і афіцэр міліцыі Ясіневіч, ён адразу прапанаваў падначаленым працягнуць патруляванне і пасля кароткай размовы з праваабаронцам, азнаямленнем з сітуацыяй і праверкі пашпартных дадзеных, паведаміў Аляксею Лапіцкаму, што яго “ніхто не затрымліваў”, і ён вольны.
Фота: гэтыя здымкі прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў міліцыі.
Паводле spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…