10 верасьня Смаргоньскі раённы суд разгледзіць адміністрацыйныя справы мастакоў Валянціна Варанішчы, Генадзя Драздова і Алеся Пушкіна, якія 2 верасьня зладзілі акцыю ўшанаваньня ўгодкаў народзінаў Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады. Разам з імі пад суд патрапіў актывіст Уладзімір Шульжыцкі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
На ўсіх удзельнікаў акцыі былі складзены пратаколы аб несанкцыянаваным шэсьці (арт. 23.34КаАП РБ). Пачатак суду ў11 гадзін.
3 верасьня аднаго з затрыманых у Смаргоні мастакоў Алеся Цыркунова аштрафавалі на 1 мільён рублёў. Астатнія запатрабавалі адвакатаў і таму суддзя прыла рашэньне перанесці суд на 10 верасьня.
***
Суддзя Людміла Пятрова вынесла прысуд Генадзю Драздову – штраф у памеры 3 мільёны рублёў, спаслаўшыся пры гэтым на тую акалічнасць, што мастака ўжо абвінавачвалі па артыкуле 23.34 КаАП ( удзел у несанкцыянаваным масавым мерапремстве). Сам Драздоў адмаўляе такі факт.
14-40. Мастак Валянцін Варанішча пакараны штрафам у памеры 10 б.в. Суддзя забараніла пад час суду выступаць сведкам, якія ўдзельнічалі ў папярэднім судзе над Генадзем Драздовым.
16-40. Актывіст Уладзімір Шульжыцкі пакараны штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…