Беларускі саюз дызайнераў і Беларускі саюз мастакоў абвясцілі пачатак беларуска-польскага конкурсу графічных праектаў “МЫ2012”.
Галоўная мэта конкурсу – асэнсаванне ўласнай культурнай ідэнтычнасці і спроба яе візуалізацыі сучаснымі пластычнымі сродкамі. Пераможцы конкурсу з абодвух бакоў будуць адзначаныя паездкай у краіну-суседку і памятнымі ўзнагародамі.
Прызавы фонд для беларускіх аўтараў, які склаў 7 500 000 рублёў, быў заснаваны МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Адмысловая прэмія, якая будзе ўручаная пераможцам, атрымала назву “Будзьма беларусамі!” невыпадкова. На думку арганізатараў, менавіта назва аднайменнай грамадскай кампаніі як мага лепш адпавядае мэтам конкурсу і дазваляе прыцягнуць увагу да важнасці пошуку і ўвасаблення нацыянальных маркёраў у сучаснай форме.
Конкурс мае на мэце адбор, прэзентацыю і ўзнагароджанне твораў, якія найбольш чытэльна і запамінальна расказваюць пра культуру, ствараюць яркія мастацкія вобразы і прэзентуюць адметнае аўтарскае бачанне. Заяўленыя на конкурс творы маюць расказаць пра культуру кожнай з краінаў з дапамогай візуальных моваў розных жанраў і кірункаў, трактуючы нацыянальную культуру як у глабальным, так і ў лакальным кантэксце.
На конкурс могуць дасылацца работы, выкананыя ў любым жанры – плакат, постар, знак, паштоўка, ілюстрацыя, станковая графіка, макеты кніжак, газет, фатаграфічныя праекты і інш. Заяўленыя праекты павінныя быць чытэльнымі як для гледачоў краіны аўтара, так і для гледачоў замежных.
З прац, адабраных міжнародным журы, будзе сфармаваная сумесная выстава “МЫ2012”, якая ўвосень гэтага года па чарзе будзе паказаная ў Мінску і ў Варшаве. Паралельна з выставай адбудуцца двухбаковыя творчыя сустрэчы і дыскусіі. Усе этапы праекту будуць асвятляцца на спецыяльна створанай інтэрнэт-старонцы, якая запрацуе найбліжэйшым часам. Ужо працуе старонка праекту ў Facebook.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з конкурсам, вы можаце звярнуцца па тэлефоне +375 293 80 75 ці на электронны адрас bdu@nsys.by (з пазнакай «МЫ»).
дэдлайн: 30.10.2012
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…