Цэлы дзень студэнты БрДТУ ў рамках кампаніі “Спяшайцеся рабіць дабро!” правядуць у лясным масіве з хлопцамі з дзіцячага дома.
Чарговая сустрэча студэнтаў-валанцёраў эканамічнага факультэта Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта і выхаванцаў Дзівінскага дзіцячага дома пройдзе 16 верасня недалёка ад вёскі Дзівін Кобрынскага раёна.
Падобныя выезды на прыроду з выхаванцамі Дзівінскага дзіцячага дома ўжо паспелі ўвайсці ў традыцыю для студэнтаў эканамічнага факультэта БрДТУ. У падрыхтоўцы спартакіяды ўжо які год актыўны ўдзел прымаюць і студэнты будаўнічага факультэта. “Мэта паездкі – даставіць дзецям задавальненне!» – кажа адзін з удзельнікаў сустрэчы Яўген.
У праграме мерапрыемства заяўленыя турыстычная эстафета і камандныя гульні (футбол і валейбол). Дарэчы, у футбол дзеці з дзіцячага дома гуляць любяць. У іх нават ёсць свая футбольная каманда. І на традыцыйных штогадовых сустрэчах гэтую каманду студэнтам з БрДТУ атрымалася перамагчы толькі адзін раз – у мінулым годзе.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…