У Гародні 15 верасьня падчас прэзэнтацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі» быў затрыманы галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валеры Булгакаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Пазней Валеры Булгакаў быў вызвалены, але яго чакае суд па адміністратыўнай справе. Гэта адбылося пасля прэзентацыі гістарычнай літаратуры з удзелам аўтараў і выдаўцоў, якую ладзіла рэдакцыя часопіса. Як стала вядома, некалькі з гасцей прэзентацыі, якія апынуліся супрацоўнікамі падатковай інспекцыі, зрабіўшы так званую “кантрольную закупку”, падыйшлі да Булгакава з пытаннямі, на якой падставе ён займаецца распаўсюдам літаратуры.
Пасля гэтага рэдактара павялі ў аўтамабіль, таксама забралі ўсе кнігі. Вось што распавёў Валеры Булгакаў пасля свайго вызвалення:
– Я быў адміністрацыйна арыштаваны некалькі гадзінаў у звязку з тым, што я займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, а менавіта ў час прэзентацыі кніжкі Яна Шумскага рэалізаваў 20 гэтых кніжак людзям, якія прыйшлі на гэтую вечарыну. Цэлая група, недзе 7-8 чалавек, ажыцяўляла захоп. Пасля з маімі кнігамі нас завезлі ў цэнтральнае ўпраўленне падатковай інспекцыі горада Гродна і там быў ажыццёўлены пералік выданняў, зроблены опіс, выпісаны пратакол. А таксама было сказана, што праз некалькі тыдняў мяне чакае суд, дзе гэтая справа будзе разглядацца. Але справа гэтая не крымінальная, а адміністрацыйная.
Цяпер галоўнаму рэдактару часопіса “Arche” Валеру Булгакаву пагражае штраф памерам да ста базавых велічынь.Дата суду пакуль не прызначаная,але разьбіральніцтва адбудзецца ў Гарадзенскім абласным гаспадарчым судзе.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…