Сябры участковай выбарчай камісіі перадалі ў Брэсцкую-Заходнюю акругу №1 заяву, у якой распавядаецца пра “некарэктнасць паводзінаў” з боку фотакарэспандэнта газеты “Брестский курьер” Міланы Харытонавай. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
З тэкста заявы вынікае, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастку для галасавання №44 Харытонава нібыта “непасрэдна каля выбарчай урны пачала ладзіць апытанне выбаршчыкаў, што прагаласавалі, тым самым перашкаджала іншым выбаршчыкам падыйсці ў памяшканне для галасавання”. Далей у заяве гаворыцца, што ў адносінах да прадстаўнікоў выбаркаму Мілана Харытонава праявіла “незразумелую агрэсію, грубіла і падвышала голас на сябраў камісіі і старшыню”. Аўтары скаргі таксама адзначаюць, што ім не зразумелая мэта з’яўлення фотажурналіста на ўчастку для галасавання, паколькі яна “не збіралася ладзіць асвятленне правядзення выбараў”.
Як паведаміла Мілана Харытонава, насамрэч, падзеі разгортваліся іншым чынам: “Калі я прыйшла на выбарчы ўчастак, дык адразу паказала сябрам камісіі сваё журналісцкае пасведчанне. Пасля зрабіла некалькі здымкаў і паспрабавала запісаць каментар з выбаршчыкам (ён ужо прагаласаваў) і спытаць, чаму ён бярэ ўдзел у выбарах датэрмінова. Аднак дзве жанчыны з ліку сябраў камісіі пачалі казаць, што я не маю права задаваць пытанні, бо ім падалося, што я распытваю, за каго выбаршчык прагаласаваў. Калі высветлілася, што гэта не так, сябры камісіі ўсё роўна настойвалі, што калі ў журналісцкім пасведчанні пазначана, што я – фотакарэспандэнт, дык я магу толькі рабіць здымкі. Акрамя таго, ад мяне запатрабавалі, каб прад’явіла нейкія “службовыя інструкцыі”. Таму я вырашыла таксама звярнуцца са скаргай у акруговую выбарчую камісію, бо падчас наведвання ўчастка для галасавання былі парушаны мае правы як прадстаўніка СМІ, якія пазначаны ў артыкуле 13 Выбарчага кодэксу”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…