Categories: Грамадства

Брэст: кандыдат просіць ануляваць вынікі выбараў у лякарні

Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай Заходняй акрузе №1 Аляксандр Мельнік накіраваў скаргу ў акруговую камісію, у якой просіць прызнаць несапраўднымі вынікі галасавання на выбарчым участку, які знаходзіцца у гарадскім шпіталі №1 Брэста (былая чыгуначная лякарня). Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.У сваім звароце Мельнік узгадвае, што яго асабіста не дапусцілі на падлік галасоў на гэтым участку, а сам працэс падліку бюлетэняў раптоўна перанеслі ў кабінет галоўнага лекара.

Паводле Аляксандра Мельніка, напачатку, калі падлік адбываўся непасрэдна на ўчастку для галасавання, стос бюлетэняў, у якіх была падтрымана ягоная кандыдатура, быў большы за іншыя. Аднак падлік спынілі і – перанеслі ў іншае памяшканне, а пасля абвесцілі, што з 337-мі выбаршчыкаў за Мельніка аддалі галасы 40 чалавек, а за дырэктара Брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага – 219.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago