Аdukacyja.info паведамляе пра новы конкурс для фатографаў ад Pikto. Місія Pikto – падтрымка і развіццё супольнасці фатографаў па ўсім свеце.
Pikto ладзіць шмат бясплатных мерапрыемстваў для фатографаў на працягу ўсяго года, і гэты фотаконкурс, у адрозненне ад астатніх, таксама ня мае ўступнага ўнёску. Арганізатары заахвочваюць да ўдзелу кожнага, хто сур’ёзна ставіцца да фатаграфіі, і жадае, каб яго працы пачалі распавядаць свае гісторыі самастойна.
На фотаконкурс прымаюцца серыі з 15 фотаздымкаў, якія распавядаюць адзіную гісторыю. Журы будзе звяртаць увагу на дачыненне да ўсеагульных тэм і каштоўнасцей, шчырасць і сапраўднасць, а таксама мастацкае адлюстраванне (візуальную рэпрэзентацыю). Пераможца атрымае 5000$.
Для каго: фатограф.
Фінансавыя ўмовы: прыз 5000.
Дэдлайн: 1/11/2012.
Крыніца: adukacyja.info