Categories: Грамадства

Бюро АБСЕ па правах чалавека прадставіла справаздачу 2012 пра смяротнае пакаранне

26 верасня на штогадовай нарадзе АБСЕ па правах чалавека, якая праходзіць у Варшаве, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) прадставіла даведачны дакумент аб смяротнай кары ў рэгіёне АБСЕ за бягучы год, паведамляецца на сайце арганізацыі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Сярод падзей, пазначаных у гэтым дакуменце, – ратыфікацыя Латвіяй Пратакола № 13 да Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека, якая адмяняе прымяненне смяротнага пакарання ў Латвіі за ўсе злачынствы.

У справаздачы, якая прадстаўлена на Нарадзе АБСЕ па разглядзе выканання абавязацельстваў, прысвечанай чалавечаму вымярэнню, гаворыцца, што тым самым колькасць дзяржаў-удзельніц АБСЕ, цалкам адмяніўшых смяротнае пакаранне, з гэтага часу дасягнула 51 з 56.

У трох дзяржавах-удзельніцах – Казахстане, Расійскай Федэрацыі і Таджыкістане – смяротнае пакаранне захоўваецца па законе, але на прывядзенне прысудаў у выкананне дзейнічаюць мараторыі.

Беларусь і Злучаныя Штаты застаюцца адзінымі краінамі ў рэгіёне АБСЕ, дзе смяротныя прысуды па-ранейшаму прыводзяцца ў выкананне.

У Злучаных Штатах Канэктыкут адмяніў вышэйшую меру пакарання і стаў 18-м штатам, вольным ад смяротнай кары, а губернатар штата Арэгон абвясціў мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў да заканчэння тэрміну свайго знаходжання на пасадзе.

Згодна з абавязацельствамі АБСЕ ад дзяржаў-удзельнікаў не патрабуецца адмяніць смяротнае пакаранне. Аднак дзяржавы-ўдзельніцы абавязаліся ўжываць смяротнае пакаранне ў якасці пакарання толькі за самыя цяжкія злачынствы і не насуперак іх міжнародным абавязацельствам, а таксама працягваць разгляд пытання аб магчымай адмове ад прымянення смяротнага пакарання.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago