Еўрапейскі звяз атрымаў прэмію за сваю ролю ў адбудове Еўропы, узмацненні яе эканамічнага патэнцыялу, а таксама за стабільнае развіццё посткамуністычных краін, што выбралі курс на далучэнне да яго. Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Што тычыцца Беларусі – дык Еўрасаюз паслядоўна абараняе правы чалавека ў Беларусі, патрымлівае змаганне беларусаў за свае палітычныя, сацыяльныя і нацыянальныя правы.
Усяго на Нобелеўскую прэмію міру 2012 году быў вылучаны 231 намінант, 188 асоб і 43 арганізацыі з усіх куткоў свету.
Лаўрэата прэміі міру вызначае Нобелеўскі камітэт у Осла на чале з генеральным сакратаром Рады Еўропы, былым прэм’ерам Нарвегіі Торб’ернам Ягландам. Пяць чальцоў камітэту абіраюцца нарвежскім парламентам і звычайна рэпрэзентуюць увесь палітычны спектр.
Сярод фаварытаў, намінаваных на Нобелеўскую прэмію міру быў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які адбывае пакаранне за сваю праваабарончую дзейнасць у Бабруйскай калоніі.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…