Categories: Грамадства

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі Еўразвязу «за ператварэнне кантыненту войнаў у кантынент міру»

Еўрапейскі звяз атрымаў прэмію за сваю ролю ў адбудове Еўропы, узмацненні яе эканамічнага патэнцыялу, а таксама  за стабільнае развіццё посткамуністычных краін, што выбралі курс на далучэнне да яго. Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Што тычыцца Беларусі – дык Еўрасаюз паслядоўна абараняе правы чалавека  ў Беларусі, патрымлівае змаганне беларусаў за свае палітычныя, сацыяльныя і нацыянальныя правы.

Усяго на Нобелеўскую прэмію міру 2012 году быў вылучаны 231 намінант, 188 асоб і 43 арганізацыі з усіх куткоў свету.

Лаўрэата прэміі міру вызначае Нобелеўскі камітэт у Осла на чале з генеральным сакратаром Рады Еўропы, былым прэм’ерам Нарвегіі Торб’ернам Ягландам. Пяць чальцоў камітэту абіраюцца нарвежскім парламентам і звычайна рэпрэзентуюць увесь палітычны спектр.

Сярод фаварытаў, намінаваных на Нобелеўскую прэмію міру быў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які адбывае пакаранне за сваю праваабарончую дзейнасць у Бабруйскай калоніі.

Крыніца: spring96.org

 

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago