16 кастрычніка згодна з прапановай мэра Парыжу,а таксама з ініцыятывы Гарадской рады 11-й акругі сталіцы Францыі , Рада Парыжу надала сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжу віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Пра гэта стала вядома позна вечарам у аўторак.
“Алесь Бяляцкі, выдатны беларускі абаронца правоў чалавека, у 2011 годзе быў асуджаны судом сваёй краіны да чатырох з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму па выніках несправядлівага працэсу”, – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце парыжскай мэрыі 16 кастрычніка. Бяляцкі “нястомна змагаўся за правы чалавека нягледзячы на пагрозы і кампанію дэзінфармацыі з боку дзяржавы”.
У 2010 годзе Муніцыпалітэт гораду Генуя надаў старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства. Італьянская грамадскасць такім чынам выказала сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці, наяўнасцю смяротнага пакарання, абмежаваннем свабоды СМІ, грамадзянскіх і палітычных правоў, і падтрымку беларускім праваабаронцам.
Алесь Бяляцкі стаў другім беларусам, якога ўганаравалі такім пачэсным статусам. У 2003 годзе сусветна вядомы навуковец, доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Бандажэўскі стаў ганаровым грамадзянінам Парыжу.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…