27-28 кастрычніка 2012 года ў Брэсце ў клубе БЭМЗ адбудзецца фестываль беларускай музыкі Men’s Fest 2012. Упершыню фестываль праводзіўся ў 2009 годзе, сёлета пройдзе ўжо ў трэці раз.
“Развіццё альтэрнатыўнай беларускамоўнай сцэны – дзеля гэтага і задумаўся Men’s Fest у 2009 годзе” – кажа галоўны арганізатар Зміцер Назараў. – “У беларускамоўных гуртоў не так шмат магчымасцяў дзе-небудзь выступаць. Арганізатары фэста ўпэўнены, што калі мерапрыемства стане штогадовым у нашым горадзе – гэта будзе значнай падтрымкай, платформай для развіцця і папулярызацыі мясцовых творцаў.”
Калі на першым Men’s Fest’це выступалі гурты з Брэста, Мінска, Бярозы і Ліды, дык у 2011 годзе фестываль ператварыўся ў сапраўдны конкурс. У Брэсце і Мінску праводзіліся адборачныя канцэрты, потым у сталіцы адбыўся фінал, перамогу ў якім святкаваў берасцейскі гурт TerraKod.
Сёлетні ж Men’s Fest становіцца ўжо міжнароднай культурнай падзеяй. Два дні фестывалю аб’яднуюць 20 гуртоў з Беларусі і Украіны.
Спіс удзельнікаў на 27/10/2012 | СТАРТ у 14.00 :
Saint Gooseberry | Брэст (BY)
Martin S. | Мінск (BY)
Landau | Брэст (BY)
Объект | Брэст (BY)
The Fraiz | Брэст (BY)
САДЪ | Брэст (BY)
J-J BINGZ| Мінск (BY)
Alt+F4 | Брэст (BY)
The Storm | Мінск (BY)
CLAN | Мінск (BY)
TerraKod | Брэст (BY)
Спіс удзельнікаў на 28/10/2012 | СТАРТ у 15.00:
SKLF | Брэст (BY)
Amaroka | Мінск (BY)
Jungle X-mas | Гродна (BY)
Вовка PlumBum | Брэст (BY)
Спрат | Брэст (BY)
PIROUETTE! | Брэст (BY)
Гуцул Каліпсо | Україна
Rollik*s | Україна
Sciana | Брэст (BY)
Дай Дарогу! | Брэст (BY)
Квіткі:
Шаноўнае спадарства, квіткі на Men‘s Fest 2012 можна набыць:
Брэст
ГЦ “Берасцейскі пасаж”
вул. Савецкая, 80
пав. 38 (3 паверх)
маб.: +375 29 575 42 21 (МТС), +375 29 978 34 54 (Velcom)
ГЦ “Гасцінны двор”
вул. Савецкая, 83
пав. 16 (цокальны паверх)
маб.: +375 29 727 44 83 (МТС)
Дастаўка па Брэсту
Дастаўка квіткоў ажыцяўляецца пры пакупке ад 6-ці шт.
маб.: +375 29 727 30 97 (МТС), +375 29 313 98 60 (Velcom)
Мінск
маб.: +375 29 259 73 25 (МТС)