Categories: Грамадства

Конкурс на стварэньне hand-made прадукцыі працягнуты да 30 лістапада. Праяві крэатыў і далучайся!

Спяшайцеся! Дададзена яшчэ 1,5 месяца на тое, каб праявіць крэатыўнасць, прадэманстраваць сваю дасведчанасць у галіне правоў чалавека і стварыць мастацкі выраб! Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

ПЦ “Вясна” працягвае конкурс сярод моладзі (і не толькі) да 30 лістапада  на  hand-made вырабы – паштоўкі для палітвязняў,  ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку!

Калі ты жадаеш праявіць салідарнасць з палітвязнямі, калі цябе цікавяць такія тэмы як:

роўнасць, свабода, свабода слова і вольнае выказванне сваіх перакананняў, свабода сумлення, перамяшчэння, мірных сходаў, асацыяцыяў, права на адукацыю, на годнае жыццё, правы жанчын, правы дзіцяці і г.д.

Калі ты неабыякавы да такіх праблемаў як:

дыскрымінацыя, наяўнасць смяротнага пакарання, катаванні людзей –

Тады мы чакаем тваіх прац!! Выказвайце сябе! Крэатыўце!

Галоўны прыз – графічны планшэт! Іншых пераможцаў таксама чакаюць такія прызы як флэшкі, навушнікі і г.д.!

У Беларусі вельмі абмежаваная колькасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Сапраўды выдатна, калі тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі б атрымліваць сапраўды адметныя аўтарскія паштоўкі, створаныя з душой – менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made паштовак для палітвязняў!

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

– лепшая hand-made паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырокага распаўсюджу);

– лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (прымаюцца малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека  ці да пэўных каляндарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.);

– лепшая флэш-паштоўка

– лепшы відэа-ролік

– лепшы праваабарончы слоган

– лепшы фотаздымак

Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, неабмежаваная.

Чакаем вашыя прапановы да 30 лістапада на электронны адрас: konkurs@spring96.org (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, электронны адрас, нумар мабільнага тэлефону), а самаробныя паштоўкі можна прынесці, папярэдне дамовіўшыся па тэлефонах 331-08-44 (гарадскі) і (29)7885609 (мабільны).

Пераможцы атрымаюць узнагароды 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Жадаем поспехаў!

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago