Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ды Інстытут правоў чалавека і гуманітарнага права імя Раўля Валенберга абвясцілі конкурс студэнцкіх прац па правах чалавека.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.Мэта конкурсу – падвышэнне ведаў і разумення студэнцкай моладдзю Беларусі
каштоўнасцяў і прынцыпаў павагі і абароны правоў чалавека.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты ВНУ Беларусі.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: гендэрная роўнасць і правы неабароненых групаў насельніцтва.
Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі. Пераможцы
конкурсу – удзельнікі, якія занялі пяць першых месцаў у кожнай з намінацыя – змогуць прыняць удзел у міжнародных адукацыйных праграмах па правах чалавека, якія будуць праводзіцца Інстытутам імя Раўля Валенберга ў 2013 годзе.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца ў Мінску 10 снежня 2012 году, у Дзень правоў чалавека.
Каб узяць удзел, неабходна даслаць свае працы на электронны адрас:
[email protected].
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 лістапада 2012 году.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаваньні да працаў – на сайце.
Крыніца: spring96.org