З гэтым сутыкнуліся бацькі-журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава, якія даўно шукаюць садок для сваёй дачкі Камілы, каб там было хоць нейкае навучанне па-беларуску. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.У аддзеле адукацыі Маскоўскага раёна Брэста спачатку насустрач ім пайсці не захацелі ці не змаглі, таму ў садок Каміла так і не трапіла. Аднак бацькі вырашылі, што нейкую падрыхтоўку перад школай яна прайсці ўсё ж павінна і звярнуліся да кіраўніка раённай адміністрацыі Аляксандра Рагачука з просьбай пасадзейнічаць стварэнню беларускамоўнай групы. Раней менавіта Рагачук паабяцаў іншым бацькам стварыць беларускамоўны клас у пачатковай школе №34, і гэта атрымалася.
Што да садкоў, дзе б дзяцей выхоўвалі па-беларуску, дык з гэтым застаюцца праблемы: бацькам Камілы паведамілі, што разглядаць пытанне пра адкрыццё беларускамоўнай групы будуць пры наяўнасці 5 заяў ад іншых бацькоў. Аднак калі адпаведная аб’ява з’явілася на розных сайтах, Алеся і Мілану абвінавацілі ў самапіяры, у тым, што яны здзекуюцца са сваёй дачкі, забіраюць месцы ў рускамоўных дзяцей, і нават – у “нетрадыцыйнай арыентацыі”. Пры гэтым бацькі Камілы заўважаюць, што нехта з абвінаваўцаў нават не здолеў узгадаць, што права вучыць дзяцей на роднай мове гарантуецца Канстытуцыяй РБ.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…