Галоўным прызам віктарыны, арганізаванай Міністэрствам замежных спраў Літвы, будзе пяцідзённая паездка ў нашу краіну-суседку. Прыняць удзел могуць усе ахвотныя, якія цікавіцца гісторыяй, культурай і палітыкай Літвы.Прыняць удзел у віктарыне можна па адрасе http://quiz.mfa.lt да 12 лістапада.
Уладальнікам галоўнага прыза – пяцідзённай пазнавальнай паездкі ў Літву на дваіх – стане ўдзельнік віктарыны, які правільна адкажа на ўсе пытанні. Ён будзе абраны шляхам жараб’ёўкі.
Падчас паездкі ў Літву пераможца наведае сталіцу краіны Вільнюс, гістарычныя сталіцы – Трокі і Кернаве, пабывае на ўзбярэжжы і на Куршскай касе.
Дзесяці іншым удзельнікам віктарыны, якія таксама правільна адкажуць на пытанні, будуць уручаны памятныя прызы Міністэрства замежных спраў.
Імя пераможцы віктарыны будзе апублікавана 12. Лістапада на вэб-старонцы http://quiz.mfa.lt. З пераможцам галоўнага прыза арганізатары віктарыны звяжуцца асабіста.
Запрашаем наведаць сайт http://quiz.mfa.lt, адказаць на ўсе пытанні і выйграць паездку ў Літву!
Крыніца: adukacyja.info