Грамадства

«Беларуская мара» ў Варшаве

Фонд Развіцця Дэмакратычных Ініцыятыў арганізуе 30 кастрычніка ў Варшаве паказ фільма «Беларуская мара». Пасля паказу адбудзецца дыскусія аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у краіне. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У дыскусіі прымуць удзел:
Станіслаў Шушкевіч – першы кіраўнік незалежнай Беларусі, Алесь Міхалевіч – кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, былы палітычны зняволены, Юля Слуцкая – дырэктар Інфармацыйнага офіса Салідарнасці з Беларуссю.

Су арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Еўрапейская асацыяцыя студэнтаў юрыдычнага факультэта ELSA ў Варшаве. Паказ фільма «Беларуская мара» адбудзецца дзякуючы дапамозе Інфармацыйнага офіса Салідарнасці з Беларуссю.

Мерапрыемства з’яўляецца часткай праекта Фонду Развіцця Дэмакратычных Ініцыятыў і Цэнтра Правоў Чалавека «Вясна» – Palitviazni.info. які рэалізуецца ў рамках праграмы Падтрымка Дэмакратыі 2012.

Прэзентацыя фільма «Беларуская мара» адбудзецца па адрасе: Універсітэт кардынала Стэфана Вышыньскага (ul. Wóycickiego 1/3 blok 23, aula nr 108). Пачатак у 15-00. Уваход вольны.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ